vicebskreg.online

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Политика

17.01.2023 13:57

303 просмотра

0 комментариев

Новы рэктар меда і мясцовая чыноўнікі: кадравы дзень у аўторак

Прымаючы кадравыя рашэнні ў сістэме адукацыі і мясцовай вертыкалі, Аляксандр Лукашэнка настройваў кіраўнікоў на акуратную работу ў пытанні расстаноўкі кадраў.

Пры разглядзе кадравых пытанняў сёння Лукашэнка даў згоду на прызначэннекіраўнікоў і чыноўнікаў у тым ліку і Віцебскай вобласці:

Аляксея Чуканава — рэктарам Віцебскага «ордена Дружбы народов» дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта,

Ірыны Паляковай — старшынёй Гарадоцкага райвыканкама,

Аляксандра Сысоева — кіраўніком адміністрацыі Чыгуначнага раёна Віцебска,

Юрыя Пернача — кіраўніком спраў Віцебскага аблвыканкама.

«Разумееце, нельга людзей крыўдзіць. Тым больш зараз, калі час няпросты. Гэта тычыцца і вас як кіраўнікоў, і сістэмы органаў улады. Асабліва кіраўнікоў адміністрацый, райвыканкамаў. Трэба ўважлівым чынам да гэтага падыходзіць. А не тое што «ты не спадабаўся, давай я цябе прыбяру і іншае», — сказаў беларускі лідэр.

«Нам трэба ўзмацніць кантроль за працай кадраў. Трэба глядзець: звольнілі намесніка, яшчэ кагосьці, нават у райвыканкаме, — мы гэта павінны бачыць і даваць адзнаку і губернатарам, і старшыням райвыканкамаў. Калі заслугоўвае, не цягне воз, лайдак, а можа быць, яшчэ і горш — вораг, ну што тут размаўляць... Размаўляць няма чаго. Калі чалавек недацягвае ў чымсьці, малады чалавек, яшчэ не вельмі разумее, мала папрацаваў — ну папрацуйце з ім. Ён павінен даць вынік. І дасць вынік. Я упэўнены. Калі па-чалавечы. А проста выкідваць людзей нельга. Да кадраў трэба ставіцца акуратна», — запатрабаваў Кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што калі чалавек прафесіянал, адданы краіне і гатовы працаваць, то з ім трэба працаваць. «Нельга махаць налева і направа шашкай. Удумліва (трэба. — Заўв.) падыходзіць. Ёсць добрыя кадры — будзе вынік. Тым больш размова ідзе аб кіраўніках высокага ўзроўню. Калі яны на месцы, моцныя — будзе вынік. Працэнтаў на 90 ад кіраўніка залежыць у любой справе. Гэта павінна быць для ўсіх законам і навукай», — сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы ўпэўнены, што чалавеку заўсёды трэба даваць шанс: «Дзесьці памыліўся, спатыкнуўся... Дайце час, каб чалавек ачуняў. Дапамажыце, калі трэба. А раптам з яго нешта атрымаецца. Парайцеся з людзьмі, пагаворыце, хто працаваў, хто ведае (гэтага чалавека. — Заўв.), а потым ужо прымайце рашэнне. Таму што за намі ж глядзяць людзі. І калі мы будзем размахваць шашкай налева-направа — секчы галовы, якая праца будзе? Не будзе працы. Навошта чалавеку такая праца? Ён увесь час будзе ў стрэсавай сітуацыі. У яго ні сям’і не будзе, ні справы не будзе, да якога ён прыстаўлены».

«Глядзіце, гэта галоўнае для вас. Вы кіраўнікі з сённяшняга дня», — даў наказ беларускі лідэр, паведамляе інтэрнэт-рэсурс Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

А.Адамаў

Последние новости