vicebskreg.online

Информационный портал

Социальные сети:

Новости Витебского региона Общество

04.01.2023 12:27

487 просмотров

0 комментариев

Выйшла цікавая кніга пра Оршу

Аўтар распавадае пра гісторыю гэтага славутага горада ад старажытнасці на XIX стагоддзя.

Краязнаўца Віктар Сцяпанаў выдаў кнігу “Рьша, Орша, Ворша: гісторыя горада ад старажытнасці да сярэдзіны XIX стагоддзя”.

Аўтар прапануе сваю кнігу ўсім, каго цікавіць гісторыя Беларусі, а ў прыватнасці — Оршы. Спадар Сцяпанаў адзначае, што ў кнізе маецца не толькі пералік больш альбо менш вядомых фактаў, але і апісанне працэсу паступовага нараджэння і ўсталявання гарадской грамады як асновы, з якой пазней вырасла і на падставе якой сфарміравалася сучаснае еўрапейскае грамадства.

— Я паспрабаваў больш падрабязна паказаць працэс пераўтварэння памежнага ўмацавання ў складанае і шматаблічнае сацыяльнае ўтварэнне, развіццё якога на пэўным этапе пачало падпарадкоўвацца сваім унутраным эканамічным і сацыяльным законам, а з другога боку, стала асновай развіцця ў глыбіні традыцыйнага феадальнага грамадства пачаткаў новай буржуазнай цывілізацыі, у тым ліку сучаснай дэмакратыі і рэспубліканскай формы кіравання, — кажа ён.

Таксама аўтар спрабуе асобна адзначыць значэнне ў развіцці горада агульнаеўрапейскіх працэсаў, у прыватнасці, Рэфармацыі і Контррэфармацыі, а таксама спецыфічны беларускі характар міжканфесійнай палемікі, які дазваляў абысціся без звычайных для той эпохі праяў масавага гвалту, але спрыяў развіццю кнігадрукавання і мастацтва. Кніга ўтрымлівае мае спробы паразважаць над лёсам роднага горада, і ацаніць тыя выпрабаванні, якія давялося яму перажыць, і згадаць тых людзей, чые ўчынкі адбіліся на ягонай гісторыі.

Кошт кнігі “Рьша, Орша, Ворша: гісторыя горада ад старажытнасці да сярэдзіны XIX стагоддзя” 20 рублёў. Гэтыя грошы трэба будзе заплаціць ў якасці накладных выдаткаў, разам з коштам перасылкі, падчас атрымання дасланай накладзеным плацяжом кнігі на пошце.

Заяўку на набыццё кнігі трэба дасылаць аўтару па электроннай пошце на адрас stsiapanausmail@gmail.com. У гэтым лісце неабходна пазначыць паштовы адрас, па якімбудзе адпраўленая бандэроль з кнігай.

Последние новости